Журналіст Яўген Валошын у апошнім выданні «Мова Нанова» распавядае пра тое, як і чаму ён перайшоў на беларускую мову, а таксама пра свой складаны, але цікавы шлях у журналістыку.
«Які быў бы жах, каб такі чалавек трапіў у журналістыку!» – заявіла настаўніца расейскай мовы герою праграмы.
Цяпер Яўген Валошын – галоўны рэдактар ток-шоу «Кожны з нас» на «Белсаце». Ён вучыўся ў расейскамоўнай гімназіі, а настаўніца, спадарыня Алена, любіла чытаць «Камсамольскую праўду». Па іроніі лёсу, менавіта «Камсамолка» і стала першым месцам працы маладога журналіста.
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.