«Рассельгаснагляд» скасаваў забарону на пастаўкі малака з трох беларускіх прадпрыемстваў


«Рассельгаснагляд» прызнаў: пастанова за 13 ліпеня 2018 года, што забараняла пастаўкі пітнога малака з трох прадпрыемстваў Беларусі, страціла моц.

Гэта датычаць Менскага малочнага заводу № 1, Нясвіжскага заводу дзіцячага харчавання і кампаніі «Данон Пружаны».

Забарона на пастаўкі з іх пітнога малака была ўведзеная 16 ліпеня 2018 года, беларускія прадпрыемствы былі абвінавачаныя ў парушэнні расейскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў.

«Рассельгаснагляд» не тлумачыць прычыны зняцця абмежаванняў, піша interfax.by.

Аб’ектыў
Расея – Беларусь. Мір, малако, мяса
2018.03.15 20:43

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў