Напярэдадні выхаду фінальнага сезону «Гульні тронаў» расейскае нагляднае ведамства выступіла з нечаканым зваротам, заявіўшы пра пагрозу, якая можа сыходзіць ад серыялу.
Як паведамілі на старонцы «Раскамнагляду» у «ВКонтакте», пагроза можа сыходзіць ад сумнеўных спасылак, якія прапануюць бясплатны прагляд. Самымі небяспечнымі названыя першая і заключная серыі сезону.
Адзначаецца, што пад прыкрыццём спасылак на «Гульню прастолаў» могуць хавацца 33 тыпы пагроз і 505 розных сямействаў шкоднасных праграмаў.
Сярод найбольш частых пагроз – траянскія, рэкламныя праграмы ды праграмы для запампавання.
МГ belsat.eu