Расея просіць Беларусь не пастаўляць нарвежскую рыбу


Фота Reuters

Рассельгаснагляд накіраваў у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ліст пра тое, што ў рыбнай прадукцыі, вырабленай з нарвежскага сыравіны і адпраўленай у Расею, неаднаразова выяўляліся рэшткі забароненых і шкодных рэчываў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Рассельгаснагляд ў канцы кастрычніка гэтага года паведаміў ветэрынарнай службе Нарвегіі (Mattelsynet) «аб мэтазгоднасці правядзення інспекцыі нарвежскіх прадпрыемстваў па вытворчасці прадукцыі аквакультуры (ласось, стронга)».

«Аднак нарвежскае ведамства, спаслаўшыся на шчыльны графік, паведаміла, што не зможа прыняць дэлегацыю Рассельгаснагляду», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак расейскага боку, з 1 студзеня па 15 лістапада 2019 ў Беларусь увезена больш як 10,2 тысяч тон такой прадукцыі з Нарвегіі, з якіх 93% было пасля адпраўлена ў Расею. Пры гэтым Беларусь нібыта не зрабіла ўсіх патрэбных ветэрынарных пробаў.

«Беручы пад увагу адсутнасць згоды на правядзенне інспекцыі з боку Mattelsynet, а таксама недастатковы аб’ём маніторынгавых даследаванняў нарвежскага рыбнай сыравіны, якія праводзяцца Дзяржветслужбай Беларусі, Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускага боку з просьбай забяспечыць недапушчэнне паставак у Расею рыбнай прадукцыі, выпрацаванай з нарвежскай сыравіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней, у кастрычніку гэтага года, Рассельгаснагляд уводзіў рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да рыбнай прадукцыі СП «Санта Брэмар» у сувязі з выяўленнем бактэрый у фарэлі.

Пастаўкі нарвежскай рыбы ў Расею спыненыя ў 2014 годзе ў адказ на санкцыі ЕЗ праз падзеі ў Крыме.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары