Расея пачынае выходзіць з каранціну, Пуцін адмяніў рэжым непрацоўных дзён


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што з 12 траўня ў Расеі завяршаецца рэжым непрацоўных дзён. Абмежавальныя захады адмяняюцца для ўсіх галінаў эканомікі, паведамляе прэсавая служба Пуціна.

Рэжым непрацоўных дзён у Расеі ўвялі з мэтай зніжэння распаўсюду каронавіруса. Уладзімір Пуцін нагадаў, што з 30 сакавіка рэжым працягваўся шэсць тыдняў.

«Гэтая экстраардынарная захада дазволіла затармазіць, запаволіць распаўсюджванне эпідэміі», – сказаў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Першапачаткова непрацоўнымі з захаваннем заробкаў былі абвешчаныя дні з 30 сакавіка да 5 красавіка. Потым Пуцін працягнуў іх да 30 красавіка і да 11 траўня. З 12 траўня рэжым адмяняецца, але некаторыя абмежаванні яшчэ застануцца.

«Родныя мае, разумею, як вам нялёгка пастаянна быць дома – часта ў разлуцы са сваймі дзецьмі, унукамі, але цяпер трэба яшчэ пацярпець. Гэта не пустыя словы, гэта пытанне жыцця. Рэжым абмежаванняў пакуль захоўваецца, таму што мы перажываем за вас і робім усё магчымае, каб засцерагчы вас ад пагрозы віруса, каб гэтая небяспека хутчэй прайшла », – дадаў Уладзімір Пуцін.

У Расеі зафіксавана 221 344 інфікаваных каронавірусам, ахвярамі інфекцыі сталі 2 009 пацыентаў.

Аб’ектыў
Цэнтралізаваных дзяржаўных захадаў змагання з каронавірусам усцяж няма
2020.05.09 20:50

СК belsat.eu

Стужка навінаў