Расея не здольная самастойна завяршыць будаўніцтва «Паўночнай плыні – 2»


Тэхналогіяў, а таксама караблёў-трубапракладчыкаў, з дапамогай якіх можна завяршыць будаўніцтва «Паўночнай плыні -2» у Расеі няма, заявіў кіраўнік Аб’яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Аляксей Рахманаў у эфіры тэлеканалу «Россия 24». У сваю чаргу прэмʼер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў перакананы ў іншым.

«Такіх судоў, якія сёння маглі б распачаць працу, няма», – канстатаваў Аляксей Рахманаў.

Аляксей Рахманаў адзначыў, што адмысловыя караблі звычайна ствараюцца пад канкрэтны праект. Паводле яго словаў, Расея здолее стварыць свае трубапракладчыкі, але на гэта патрэбна будзе каля 6 гадоў.

«Так гэта будзе, магчыма, крыху даўжэй. Так, гэта будзе, магчыма, даражэй. Але вы ж самі разумееце, чаму мы так шмат жывем на імпартным? Гэта зручна. Вядома, зручна і гарантавана любому ўзяць тэхналогію, якая ўжо апрабаваная многімі гадамі», – сказаў Рахманаў.

Фота: STINE JACOBSEN / Reuters / Forum

Ці хопіць у Расеі ўласных рэсурсаў?

У сваю чаргу прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што «Газпром» мае альтэрнатыўныя варыянты завяршэння будаўніцтва. Гэтак, як паведамляе «Коммерсант», «Газпром» зможа дабудаваць «Паўночную плынь – 2» самастойна: у яго ёсць уласны трубаўкладчык «Акадэмік Чэрскі». Але ЗША могуць увесці санкцыі на сам карабель, лічаць адмыслоўцы.

«Зайсці ў воды ён зможа, ён не зможа зайсці ў парты еўрапейскіх краінаў, але калі трэба, то трубаўкладчык можа без гэтага абысціся. Відавочна, што судна будзе выкарыстана толькі для гэтага праекту і потым зможа працаваць толькі ў Расеі«, – сказаў Юрый Барсукоў, загадчык аддзелу бізнесу газеты «Коммерсант».

Акрамя таго, кампанія «Межрегионтрубопроводстрой» валодае баржай «Фартуна», якая ўжо прымала ўдзел у будаўніцтве «Паўночнай плыні -2» у мінулым годзе. Але апынулася, што на ёй няма адмысловага абсталявання, якое патрабуе заканадаўства Даніі.

Санкцыі ЗША прыпынілі будаўніцтва «Паўночнай плыні -2»

Цяпер будаўніцтва «Паўночнай плыні -2» прыпынена. Пасля таго, як ЗША ўвялі пакет санкцыяў супраць кампаніяў, што прымаць удзел у будаўніцтве газаправода «Паўночная плынь – 2». Любая ўласнасць кампаніяў, што знаходзіцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў, будзе замарожаная ў выпадку парушэння санкцыяў. У выніку швейцарская кампанія «Allseas» спыніла свой удзел у працы пасля ўступлення ў сілу санкцыяў ЗША ў справе расейскага газаправоду

Hавiны
Швейцарская кампанія прыпыніла будаўніцтва «Паўночнай плыні – 2»
2019.12.21 08:36

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў