Паводле звестак European Audiovisual Observatory, якая збірае статыстычныя дадзеныя аб кінематографе і тэлебачанні, расейскія кінатэатры летась наведала 219,4 млн чалавек.
Гэта амаль на 10 % болей, чымся летась.
«Гэта новы рэкорд апошняга часу, які пацвярджае пазіцыю Расеі як найбуйнейшага ў Еўропе рынку кіно па колькасці наведнікаў», – сказана ў паведамленні European Audiovisual Observatory.
Практычна на столькі ж у параўнанні з 2018 годам вырасла выручка касаў кінатэатраў ад прададзеных квіткоў. «Інтэрфакс» са спасылкай на Фонд кіно падае, што летась яна перавысіла 55 мільярдаў рублёў.
Другое месца па колькасці прададзеных квіткоў займае Францыя: кінатэатры гэтай краіны летась наведала 213,3 млн гледачоў.
Агулам у Еўразвязе наведвальнасць кінатэатраў вырасла ў 19 краінах з 25.
ДД belsat.eu