Расейскі ўрад плануе зрабіць беларусаў «носьбітамі расейскай мовы»


17 кастрычніка на паседжанні расейскага ўраду абмяркоўваўся законапраект аб прызнанні нарадзінцаў Украіны і Беларусі носьбітамі расейскай мовы без неабходнасці праходзіць суразмоўе падчас дакументаў на атрыманне грамадзянства Расеі, паведамляе interfax.com.ua.

Адпаведныя змены прапануецца ўнесці ў артыкул 331 закона «Аб грамадзянстве Расейскай Федэрацыі».

«Праект федэральнага закона прадугледжвае магчымасць прызнання камісіяй носьбітамі расейскай мовы без праходжання суразмоўя для грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і грамадзянаў Украіны, якія свабодна валодаюць расейскай мовай падчас падачы заявы аб прызнанні іх носьбітамі расейскай мовы і пры наяўнасці падставаў, прадугледжаных часткай першай артыкула 331 Федэральнага закона “Аб грамадзянстве Расейскай Федэрацыі”», – гаворыцца ў паведамленні расейскага ўраду.

На сённяшні дзень носьбітамі расейскай мовы могуць быць прызнаныя тыя, хто валодае расейскай мовай, мае сваякоў, якія пастаянна пражываюць або раней пражывалі на тэрыторыі РФ або на тэрыторыі Расейскай імперыі ці СССР, у межах дзяржаўнай мяжы РФ і паспяхова пройдуць суразмоўе аб прызнанні замежнага грамадзяніна носьбітам расейскай мовы.

У каментары interfax.com.ua прэс-служба ўраду адзначыла, што цяпер адсутнічае адзіны падыход да правядзення камісіямі суразмоўяў з ахвочымі атрымаць грамадзянства РФ.

Раней з ініцыятывай вызваліць грамадзянаў Украіны і Беларусі ад праходжання камісіі на веданне расейскай мовы выступіла МУС Расеі.

Hавiны
МУС РФ прапанавала даваць беларусам расейскае грамадзянства без экзамену
2018.04.17 18:30

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў