Расейскі тэлеканал «ТНТ» вяртаецца ў сетку вяшчання МТІС


МТІС (Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі) паведамляюць, што тэлеканал «ТНТ International» вернецца ў сетку кабельнага аператара. Ужо з 14 студзеня гледачы зноў змогуць глядзець фільмы і праграмы гэтага тэлеканала ў лічбавым фармаце.

З 1 студзеня карыстальнікі МТІС заўважылі, што замест расейскага «ТНТ» аператар стаў трансляваць украінскі тэлеканал «KVARTAL TV». Пазней высветлілася, што прычынаю таму стала завяршэнне дамовы на трансляцыю. Цяпер перамовы паміж ААТ МТІС і праваўладальнікам тэлеканала «ТНТ International» на тэрыторыі Беларусі завяршыліся паспяхова.

«Тэлеканал ТНТ International вяртаецца ў сетку кабельнага аператара з 14 студзеня 2020 года лічбавым фармаце на частаце 266 Мгц і з 1 лютага з’явіцца ў аналагавым фармаце на частаце 487.25 Мгц», – адзначаецца ў паведамленні МТІС.

Hавiны
У карыстальнікаў МТІС знік канал «ТНТ»
2020.01.02 15:08

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў