Расейскі школьнікі масава пішуць на дошцы «Пуцін – злодзей»


Чэлендж набыў папулярнасць пасля навіны з Краснаярскага краю, дзе настаўнік адчытала дзесяцікласнікаў за фразу «Пуцін – злодзей» на дошцы.

Пра гэта піша расейскае выданне «Сноб».

Чэлендж пачаўся Вконтакте, у суполцы «Сталингулаг» з фатаграфіі, зробленай у адной са школаў горада чацвёртай Гусінаазёрска ў Бураціі. На дадзены момант пад пастом ужо больш за 2 тысячы лайкаў, каля 60 рэпостаў і 38 тысяч праглядаў.

 



Ідэю падтрымалі вучні з Краснаярска, Ніжняга Ноўгарада, Краснадара. Краснаярскі школьнік, напрыклад, вырашыў пажартаваць, напісаўшы «Пуцін – злодзей» у рашэнні задачы па фізіцы.

Штуршком для акцыі паслужыў інцыдэнт, які адбыўся 12 лістапада ў школе расейскага пасёлку Таёжны. Вучань напісаў на дошцы «Пуцін – злодзей» – праз гэта настаўнік гісторыі і грамадазнаўства адчытала падлеткаў: пагражала паліцыяй, целаахоўнікамі Пуціна і ўзгадвала часы, калі за падобны ўчынак маглі расстраляць.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў