Расейская амбасада ў Менску засталася без аташэ па абароне. Нібыта той вёў выведвальную дзейнасць


Беларусь выслала абароннага аташэ Расейскай Федэрацыі Рамана Спірыдонава. Прычынаю таму стала нібыта шпіёнская дзейнасць супрацоўніка амбасады. У самой амбасадзе гэта аспрэчваюць.

Допіс пра магчымую высылку аташэ расейскай амбасады Рамана Спірыдонава апублікаваў у сваім тэлеграм канале HARBATSEVICH ex ХБ

«Некаторыя намякаюць, што высланы ён быў у сувязі з дзейнасцю, якую не назавеш дыпламатычнай. Зрэшты, як і самога Спірыдонава не назавеш дыпламатам – гэты прафесійны разведчык. Сваю пасаду ў Францыі пакінуў са шпіёнскім скандалам. Мае званне героя Расеі, але ў Беларусі яму так разгарнуцца не далі».

Расейскі шпіён з Беларусі працаваў палітычным аглядальнікам на ўкраінскіх каналах

Новага расейскага аташэ па пытаннях абароны ў Менску няма ўжо пару месяцаў.

У сваю чаргу прэс-сакратар амбасады РФ у Менску Аляксей Маскалёў распавёў, што аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве РФ у Менску Раман Спірыдонаў завершыў камандзіроўку і вярнуўся ў Расею, піша interfax.

Папулярнае прыкладанне «FaceApp» можа быць расейскім шпіёнам

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары