Беларусь выслала абароннага аташэ Расейскай Федэрацыі Рамана Спірыдонава. Прычынаю таму стала нібыта шпіёнская дзейнасць супрацоўніка амбасады. У самой амбасадзе гэта аспрэчваюць.
Допіс пра магчымую высылку аташэ расейскай амбасады Рамана Спірыдонава апублікаваў у сваім тэлеграм канале HARBATSEVICH ex ХБ
«Некаторыя намякаюць, што высланы ён быў у сувязі з дзейнасцю, якую не назавеш дыпламатычнай. Зрэшты, як і самога Спірыдонава не назавеш дыпламатам – гэты прафесійны разведчык. Сваю пасаду ў Францыі пакінуў са шпіёнскім скандалам. Мае званне героя Расеі, але ў Беларусі яму так разгарнуцца не далі».
Новага расейскага аташэ па пытаннях абароны ў Менску няма ўжо пару месяцаў.
У сваю чаргу прэс-сакратар амбасады РФ у Менску Аляксей Маскалёў распавёў, што аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве РФ у Менску Раман Спірыдонаў завершыў камандзіроўку і вярнуўся ў Расею, піша interfax.
СК belsat.eu