Расеец спрабаваў патрапіць у Польшчу пад грузавым цягніком


Падчас кантролю на пункце пропуску «Буг» памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў трапіць у Польшчу на грузавым цягніку. Мужчына схаваўся пад вагонам і чакаў, пакуль цягнік пачне рух, каб непрыкметна на яго залезці, паведамляе прэсавая служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Памежнікі затрымалі парушальніка, выявілі ў яго толькі пашпарт і некаторыя асабістыя рэчы. Мужчына апынуўся грамадзянінам Расеі, а ў прыватнасці, жыхаром Цюмені. Мужчына не стаў адмаўляць незаконнасць сваіх намераў. Расеец растлумачыў, што спланаваў парушэнне мяжы з мэтай пошуку лепшых умоваў жыцця ў краінах Еўразвязу.

Фота: gpk.gov.by

Расейсца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулаў 23.29 і 23.32 (незаконнае перасячэнне мяжы і парушэнне рэжыму ў пункце пропуску) КаАП Беларусі. За гэта яму пагражаюць штраф і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

Іранцы на таксі дабіраліся з сталіцы, каб незаконна перабрацца ў Польшчу

Яшчэ адно парушэнне памежнікі выявілі на Гарадзеншчыне. Тут, у памежнай зоне затрымалі грамадзянаў Ірану, якія дабіраліся да мяжы на таксі. Правапарушальнікі прызналіся, што планавалі незаконна перасекчы мяжу ў пошуках лепшых умоваў жыцця ў краінах ЕЗ. З сабой у іх былі цёплыя рэчы, ежа і валюта.

У выніку кожнага аштрафавалі на 30 базавых велічыняў і дэпартавалі з Беларусі з забаронай уезду ў краіну тэрмінам на 5 гадоў. Кіроўца таксі прыцягнуты да адказнасці за аказанне дапамогі правапарушальнікам.

Hавiны
З ДНР у Беларусь за 32 гадзіны. Як працуюць нелегальныя пасажырскія перавозкі
2019.04.01 11:30

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў