Расеец прабаваў правесці з Польшчы ў Беларусі 114 кг гашышу

ВІДЭА

114 кілаграмаў гашышу коштам паўтара мільёна долараў. Буйную партыю наркотыку спрабаваў правезці з Польшчы ў Беларусь грамадзянін Расеі. Аднак 45-гадовага наркакур’ера затрымалі ў пункце пропуску «Кузніца» польскія памежнікі.

Паводзіны кіроўцы выклікала падазрэнне ў польскіх службаў, і аўтамабіль адправілі на «рэнтген». Падчас больш пільнай праверкі выявілі схованкі, у якіх ляжаў 131 пакет з гашышам.

Як паведамляе памежная служба Польшчы, за перавоз наркотыкаў затрыманаму пагражае штраф і пазбаўленне волі тэрмінам не менш як тры гады. Супольніка, якога затрымалі на беларускім баку, чакае больш жорсткае пакаранне: заканадаўства нашай краіны за гэтае злачынства прадугледжвае ад пяці да 10 гадоў турмы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары