Рада Еўразвязу канчаткова ўхваліла пагадненне аб асацыяцыі з Украінай


Еўразвяз канчаткова завяршыў ратыфікацыю Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Паведамленне пра гэта зʼявілася сёння на сайце Рады ЕЗ.

«11 ліпеня Рада прыняла рашэнне аб заключэнні Пагаднення пра асацыяцыю з Украінай ад імя Еўрапейскага Звязу. Гэта адбываецца напярэдадні саміту ЕЗ-Украіна ў Кіеве 12 і 13 ліпеня», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

У дакуменце адзначаецца, што гэта апошні этап працэсу ратыфікацыі, які дазволіць распачаць поўную імплементацыю Пагаднення з 1 верасня гэтага году.

У Радзе ЕЗ нагадваюць, што большая частка Пагаднення пра асацыяцыю ўжо дзее. Яно часткова набыло сілу з 1 верасня 2014 году.

«Заключэнне і ўступ у сілу Пагаднення надасць новы імпульс супрацы ў такіх абласцях, як сфера вонкавай палітыкі і бяспекі, правасуддзя, свабода і бяспека падаткаабкладання, кіраванне дзяржаўнымі фінансамі, навука і тэхніка, адукацыя і інфармацыйнае грамадства», – гаворыцца ў паведамленні.

Праца над Пагадненнем пра асацыяцыю Украіны і ЕЗ заняла 10 гадоў, а падпісанне дакументу адбылося пасля Еўрамайдану.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў