Пятро Маркелаў ля будынку МУС патрабаваў заблакаваць сайт МУС


Пятро Маркелаў. Фота - Фэйсбук

Актывіст Пятро Маркелаў сфатаграфаваўся каля будынку МУС з надпісам «Заблакуйце 86.57.250.202». Гэтыя лічбы абазначаюць ip-адрас сайту Міністэрства Ўнутраных справаў Беларусі.

«Па ініцыятыве МУС быў заблакаваны наш сайт legalize.by за нібыта «прапаганду ўжывання марыхуаны». Пасля гэтага перасталі працаваць яшчэ тры сайта, якімі я валодаю. Яны без усялякіх падстаў заблакавалі цэлы сервер з больш за 300 вэбсайтамі! У той жа час, само міністэрства дазваляе сабе выказванні, якія спараджаюць гвалт у адносінах да ЛГБТК. Я супраць якіх-небудзь абмежаванняў у інтэрнэце ці цэнзуры, але ў гэтым кантэксце блакаванне сайта МУС была б паслядоўнай і лагічнай», – цытуе актывіста «The Village Беларусь».

Сайт legalize.by, пра блакаванне якога ўзгадаў Маркелаў, распавядаў пра дзейнасьць удзельнікаў кампаніі Legalize Belarus. Актывісты Legalize Belarus выступаюць за дэкрыміналізацыю звароту кантраляваных рэчываў у малых колькасцях і супраць жорсткіх пакаранняў па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу. Пачынаючы са снежня 2017 года актывісты правялі шэраг вулічных акцыяў у падтрымку дэкрыміналізацыі – за гэта яны кожны раз падвяргаліся адміністратыўнаму пераследу.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары