Пятая гадавіна масавых расстрэлаў на Майдане: украінцы ўспамінаюць ахвяраў і шукаюць вінаватых


5 гадоў таму ў Кіеве тое, што пачыналася як мірнае шэсце, перарасло ў крывавае супрацьстаянне, якое стала адной з самых трагічных падзеяў у гісторыі ўкраінскіх пратэстаў.

Раніцай 18 лютага 2014 году актывісты Еўрамайдану пачалі «Мірны наступ» – калона ўдзельнікаў Еўрамайдану рушыла да Вярхоўнай Рады. Яны патрабавалі ад дэпутатаў вяртання да Канстытуцыі 2004 году і змяншэння паўнамоцтваў тады яшчэ дзеючага прэзідэнта Віктара Януковіча.

Мірнае шэсце хутка ператварылася ў поле бітваў. Урадавы квартал шчыльна атачылі да тысячы сілавікоў, якія спрабавалі спыніць актывістаў з выкарыстаннем гумовых куляў і светлашумавых гранатаў. Тых, хто ляжаў, білі дубінкамі. Мітынгоўцы адбіваліся, кідаючы ў сілавікоў брук і петарды. Супрацоўнікі міліцыі, якія дзейнічалі па ўказанні кіраўнікоў праваахоўных органаў, здзейснілі жорсткі сілавы разгон шэсця з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі.

Ніч Апокаліпсису, як назвали її пізніше, настрашніша ніч, яку довелося пережити нам усім з 18 на 19 лютого 2014р….

Opublikowany przez Майдан 18-20 лютого. Як усе було. Wtorek, 18 listopada 2014

18-20 лютага 2014 году на Майдане ў Кіеве падчас сутыкненняў загінулі 73 мірныя жыхары і 11 сілавікоў.

Даніна памяці Герояў Нябеснай сотні

У гонар пятай гадавіны, ва ўкраінскай сталіцы на алеі Герояў Нябеснай сотні неабыякавыя грамадзяне і сваякі загінулых ушанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва «Укринформ».

Раніцай 18 лютага на алеі Герояў Нябеснай сотні ў экуменічнага храма святога Міхаіла і ўкраінскіх навамучанікаў УГКЦ адслужылі памінальны малебен.

Новости
«Девушки слетались на него, как мотыльки на огонь». Друзья Жизневского почтили его память в Киеве
2019.01.26 22:55

Пакараць вінаватых

У верасні 2014 году Украіна адкрыла крымінальную вытворчасць па расследаванні злачынстваў на Майдане. Цяпер праваахоўныя органы разглядаюць больш за 2 тысячы эпізодаў па справе аб злачынствах на Майдане ў перыяд з 21 лістапада 2013-га па 21 лютага 2014.

У пачатку лютага генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што дасудовае расследаванне забойстваў на Майдане завершана. У бліжэйшы час справу перададуць у суд, але 14 лютага начальнік Упраўлення спецыяльных расследаванняў Генеральнай пракуратуры Украіны Сяргей Гарбацюк заявіў, што генпракуратура не зможа перадаць у суд матэрыялы крымінальнай вытворчасці пакуль Вярхоўная Рада не ўнясе змены ў заканадаўства пра завочнае судаводства.

«Каб дакументы па справе падалі ў суд, трэба каб азнаёміліся падазраваныя і іх абаронцы з матэрыяламі справы. Для таго, каб яны азнаёміліся, трэба каб пракурор абвясціў аб завяршэнні дасудовага следства і даручыў следчым прадаставіць гэтыя матэрыялы для азнаямлення. Для таго, каб пракурор абвясціў аб заканчэнні, неабходна каб Вярхоўная Рада ўнесла змены ў закон аб завочным судаводстве, паколькі гэтыя арганізатары… знаходзяцца ў вышуку і, адпаведна, тады можна будзе завяршаць працэдуру», – цытуе UNN Сяргея Гарбацюка.

Варта адзначыць, што значная частка меркаваных арганізатараў разгону Майдану ўцякла за мяжу, у прыватнасці ў Расею. Цяпер у вышуку па справах Майдана, якія вядзе Генеральная пракуратура Украіны, знаходзіцца больш за 90 чалавек.

СО/АА/belsat.eu

Стужка навінаў