Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб унясенні паправак у Канстытуцыю. Згодна з дакументам, змены ў галоўным законе краіны ўступяць у сілу з 4 ліпеня, паведамляе прэсавая служба прэзідэнта Расеі.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога, папраўкі ў Канстытуцыю ўступаюць у сілу з 4 ліпеня 2020 года. Канстытуцыю Расеі з папраўкамі апублікуюць на «Афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі».
За прыняцце паправак да Канстытуцыі Расеі прагаласавалі 77,92 % выбарнікаў, супраць – 21,27 %. Яўка на галасаванні склала 67,97 %.
CK belsat.eu