Прыхільнікі Brexit перамагаюць на выбарах у парламент Вялікай Брытаніі


Кансерватыўная партыя, якую ўзначальвае Борыс Джонсан, атрымлівае ўпэўненую перамогу па выніках выбараў у брытанскі парламент, вынікае з экзіт-полаў, апублікаваных Sky News і BBC News.

Прыхільнікі Brexit таксама атрымаюць большасць: 368 з 650 крэслаў у парламенце. Іхныя апаненты з Лейбарысцкай партыі атрымаюць толькі 191 месца.

У папярэднім скліканні кансерватары мелі 258, а лейбарысты 201 месца.

Пазачарговыя выбары ў Вялікай Брытаніі прайшлі па ініцыятыве прэм’ер-міністра Борыса Джонсана, які выступае за хутчэйшы выхад краіны з Еўразвязу.

Папярэдняе скліканне парламенту адмовілася падтрымаць прапанаванае Джонсанам і кансерватарамі пагадненне аб Brexit.

КА belsat.eu

Стужка навінаў