Прыгажуні з Бялыніцкага лясгасу зняліся для календара. Гэта трэба бачыць!


На дванаццаці аркушах насценнага календара-2019 кожны месяц прэзентоўвае працаўніца прадпрыемства ў нацыянальным адзенні з дарункамі лясоў і палёў у руках.

Каляндар прысвечаны году малой радзімы. Фотасесія цягнулася 12 гадзінаў. На кожнай старонцы – працаўніцы лясгасу ад інжынера-лесапатолога да намесніцы дырэктара.

Як нам распавялі ў прыёмнай дырэктара Бялыніцкага лясгасу, дзяўчаты вынікам задаволеныя, але распаўсюджвацца ў якасці сувеніра каляндар будзе толькі паміж «сваймі».

«Зрабілі гэта для сябе, замовілі ўсяго толькі 60 асобнікаў».

Частку плануюць прадаць дзеля дабрачынных мэтаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў