Лукашэнка пачаў гандаль палітвязнямі. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою


Святлана Ціханоўская другі раз наведала Польшчу. Падсумуем візіт і агучым прагноз датычны планаванай паездкі ва Украіну. А таксама паразважаем, з кім і як трэба размаўляць, каб закончыць вайну ў Карабаху.

Больш пра тэмы «Прасвету»:

Вынікі другога візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу і прагноз на планаваны візіт ва Украіну. Ці пазіцыя аб Крыме не перашкодзіць ёй сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім?

21 кастрычніка Святлана Ціханоўская размаўляла з кіраўніком ураду Польшчы Матэўшам Маравецкім аб праграмах, якія развяжуць праблемы беларусаў, пацярпелых ад рэпрэсіяў. Наступны замежны візіт лідарка дэмакратычнай Беларусі, як яе назвалі ў Варшаве, плануе ў Кіеў. Ці пазіцыя датычна Крыму не перашкодзіць ёй сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім?

9 з 10. Ацэнка замежнай палітыкі Святланы Ціханоўскай ад літоўскага эксперта

Чым адрозніваецца пазіцыя Захаду і Расеі наконт крызісу ў Беларусі? Вынікі замежных візітаў Святланы Ціханоўскай ды пазіцыю Злучаных Штатаў і Літоўскай Рэспублікі ў справе Беларусі каментуе Віціс Юрконіс, дырэктар віленскага офісу амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Freedom House».

Лукашэнка пачаў гандаль палітычнымі вязнямі. Што трэба ад яго Крамлю?

Рэжым змяніў меру стрымання групе палітвязняў. З-за кратаў выйшлі пяць чалавек, якія ўдзельнічалі з Лукашэнкам у перамовах у СІЗА КДБ. Калі лічыць, што ў турме застаюцца больш за сотню палітзняволеных, а праз жорны рэпрэсіяў за апошнія два месяцы прайшлі дзясяткі тысяч чалавек, то паслабленнем сітуацыі гэта не назавеш. Але каму Лукашэнка пасылае сігнал?

Армянам трэба трымацца да выбараў у ЗША

Сітуацыю ў Карабаху каментуюць са Сцепанакерту ваенны карэспандэнт Вітальд Рэпетовіч і эксперт у праблемах бяспекі Рач’я Арзуманьян.

Амаль чатыры тыдні вайны ў Карабаху. Хто ёй кіруе?

Рэпартаж пра тое, як выглядае жыццё ў ахопленым вайной Нагорным Карабаху.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: STRINGER / Reuters / Forum