Ці існавала б сёння Беларусь, калі б не кастрычніцкая рэвалюцыя? Чаму Расея пайшла на стварэнне беларускай савецкай рэспублікі? Чаму літоўцы, латышы ці ўкраінцы здолелі, хаця б, часова стварыць уласныя нацыянальныя дзяржавы, а ў беларусаў гэта не атрымалася?
Беларусі і беларусаў зараз бы не існавала, калі б не кастрычніцкая рэвалюцыя. А расейскія бальшавікі, пры ўсіх іх грахах, стварылі першую чыста беларускую дзяржаўнасць, пераадолеўшы ня толькі супраціў расейскага белага руху, але і абыякавасць самых беларусаў.
Гэткія погляды пануюць не толькі сярод неасавецкіх гісторыкаў, але і ў пэўных навуковых колах дэмакратычнай арыентацыі. А як насамрэч? Ці з’яўляецца беларуская дзяржаўнасць выпадковым падарункам бальшавіцкага кіраўніцтва і які лёс чакаў бы наш народ, калі б не Кастрычніцкая рэвалюцыя?