Зберагаюцца савецкія помнікі і ставяцца новыя савецкім і царскім дзеячам. Беларускія патрыёты збіраюць грошы і дабіваюцца ўсталявання помнікаў сапраўдным нацыянальным героям і знакавым гістарычным падзеям. У краіне ідзе сапраўдная вайна помнікаў. Пра яе – чарговае выданне праграма «Загадкі беларускай гісторыі».
Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.