Новы праект указу Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ўводзіць прыгоннае права для кваліфікаваных працаўнікоў. Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».
У краіне другі год запар падаюць інвестыцыі, нягледзячы на ўвесь рост ВУП. Расказвае эканаміст Сяргей Чалы:
«У кампаненце інвестыцыяў менавіта выдаткі на будаўніча-мантажныя работы падаюць наймацней. (…) Пад ударам кваліфікаваныя работнікі і кваліфікаваныя інжынерна-тэхнічныя працаўнікі, асабліва інжынерна-тэхнічныя працаўнікі, якія маюць кваліфікацыйныя атэстаты: прарабы, майстры».
Паколькі замоваў у дзяржаўных трэстаў усё менш, як і працы, кваліфікаваныя працаўнікі пачынаюць сыходзіць у прыватны бізнес. І знайшлі цікавы выхад з сітуацыі, працягвае адмыслоўца:
«Давайце прымусім, запатрабуем павялічваць штат будаўнічай кампаніі. Мінбудархітэктуры хоча павялічыць колькасць работнікаў, неабходных для захавання атэстату. І зрабіць гэта ўмовай атэстацыі для кампаніяў. Калі інжынеры звальняюцца ці мяняюць працу, то губляюць гэты кваліфікацыйны атэстат. Што зусім глупства».
Насамрэч гэта ідэя з прыгонным правам, калісьці такое было ў дрэваапрацоўчай галіне.
Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:
Belsat.eu