Эканамічныя вынікі першага ваеннага месяца


Распачалася глыбінная рэцэсія. Што і дзе абвальваецца ў беларускай эканоміцы? Даведаемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Тое, што было драйверам эканамічнага росту ў папярэднія гады, цяпер выступае драйверам спаду – гэта апрацоўчая прамысловасць. Заўважае эканаміст Сяргей Чалы:

«Апрацоўчая прамысловасць гэта мінус прыкладна месяц за месяцам больш чым 7 %. Няцяжка здагадацца, што транспарт, лагістыка таксама ў мінусе. Гэта сведчыць пра тое, што ёсць праблемы з канчатковым попытам. То бок няма магчымасці дастаўляць, так бы мовіць, тавар традыцыйным спажыўцам».

Заўсёды, калі адбываецца рэзкая змена курсу беларускага рубля, людзі шукаюць спосабы партызанскай канвертацыі. Што яшчэ можна купіць, бо потым будзе даражэй?

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Чаму такія паборы з банкаўскіх картак?
  • Куды ўцякаюць інвестары?
  • Паламалі мадэль эканамічнага росту.

Belsat.eu