«Кіберпартызаны» захопяць сілавыя структуры?


Спампаваная пашпартная база ўсіх грамадзянаў Беларусі, атакі на чыгунку. Чаго яшчэ чакаць ад «Кіберпартызанаў»? Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Далучэнне да беларускіх «Кіберпартызанаў» змяніла жыццё Юльяны Шаметавец, якая ўжо сем гадоў жыве ў Нью-Ёрку. «Кіберпартызаны» аб’ядналіся з палком Каліноўскага і працягваюць змагацца з дыктатурай у Беларусі. Рэжым Лукашэнкі назваў Юльяну тэрарысткаю, што зноў паўплывала і на кола знаёмых, і на лад жыцця дзяўчыны. Але гэта не спыняе дзейнасці «Кіберпартызанаў».

«У нас ёсць стратэгія. Людзі, якія цяпер у палку Каліноўскага і ў «Кіберпартызанах», могуць прэтэндаваць на пазіцыі ў сілавых структурах у будучыні. Бо маюць досвед, разуменне і працуюць на тое, каб дыктатуры не было ў Беларусі і каб такі рэжым ніколі не мог больш зʼявіцца».

Юльяна лічыць вялікаю памылкаю выбар, калі беларусы калісьці пастанавілі не займацца палітыкай.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як стаць пілотам параплана
  • Фотавыстава пратэстаў-2020

belsat.eu