Адукацыя ў Беларусі: «Пацыент жывы, але амаль не дыхае»


Госці чарговага выдання ток-шоу «План: Б» разам з вядоўцамі Змітром Міцкевічам і Вольгаю Старасцінай абмяркоўваюць праблемы беларускай адукацыі.

Як праводзяцца чысткі сярод беларускіх настаўнікаў? Ці ёсць дно, якога яшчэ не прабіла адукацыя ў Беларусі? Як адчуваюць сябе навукоўцы ды прафесары, калі ва ўніверсітэтах іхныя тэлефоны правяраюць кадэбэшнікі? Якім чынам зберагчы дзяцей ад лукашызму ў школах? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы даведаецеся ў чарговым выданні праграмы.

У студыі – кандыдатка гістарычных навук Роза Турарбекава, рэпетытарка і былая настаўніца Ганна Саламонава, адмысловец у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін, гісторык і аўтар праграмы «Вусы Скарыны» Цімафей Акудовіч.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu