Прэзідэнт Калумбіі параўнаў рэжым Мадура з ракавай пухлінай


Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке параўнаў рэжым прэзідэнта Венесуэлы Нікаляса Мадура з ракавай пухлінай, ад якой пакутуе ўся Венесуэла. Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв’ю тэлекампаніі CNN.

«Дыктатура Мадура – гэта ракавая пухліна на целе Венесуэлы. Дыктатура, якая знішчыла незалежныя галіны ўлады, рынкавую эканоміку, дыктатура, з-за якой збяднеў народ, якая давяла венесуэльцаў да голаду. Сусветная супольнасць усвядоміла, што адзіны спосаб вылечыць Венесуэлу, выратаваць яе, аднавіць яе – прымусіць Мадура сысці», – сказаў Дуке.

На думку кіраўніка Калумбіі, адміністрацыя Мадура «ужо аганізуе».

«Лічу, што Нікаляс Мадура – гэта чалавек, які здзейсніў злачынства супраць чалавецтва. Сёння я мяркую, што ў Венесуэле ёсць адзін легітымны прэзідэнт – Хуан Гуаідо», – дадаў Дуке.

Hавiны
Восем еўрапейскіх краін прызналі Гуаідо легітымным прэзідэнтам Венесуэлы
2019.02.04 14:07

СК, belsat.eu

Стужка навінаў