Прэм'ер Латвіі наведае Беларусь 16 студзеня


У Беларусь едзе прэмʼер-міністр Латвіі Артурс Крышʼяніс Карыньш – візіт запланаваны на 16 студзеня, паведамляе сайт латвійскага ўраду.

Афіцыйная нагода візіту – нарада наконт арганізацыі Чэмпіянату свету па хакеі 2021 годзе, правядзення якога ў Беларусі раней анансаваў кіраўнік дзяржавы.

У Менску Карыньш сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Румасам. Кіраўнік урады Латвіі адзначыў, што ягоная краіна «зацікаўленая ў добрасуседскіх адносінах і больш цеснай эканамічнай супрацы з Беларуссю», а чэмпіянат ён разглядае як «магчымасць умацаваць адносіны між дзвюма краінамі».

Ці будуць абмяркоўвацца нафтавыя пытанні, невядома, але нядаўна і Латвія, і Літва прапанавалі Беларусі паслугі ў захоўванні і транспартаванні нафты з альтэрнатыўных крыніц замест расейскай.

Раней Лукашэнку запрашалі ў Рыгу двойчы: у мінулым і пазамінулым годзе, аднак тады візіты былі адмененыя з пэўных прычын. Папярэдні прэмʼер Латвіі Марыс Кучынскіс наведваў Беларусь два гады таму.

Hавiны
Латвія хоча дапамагчы Беларусі ў транспартаванні нафты
2020.01.03 16:02

КА belsat.eu

Стужка навінаў