Увечары 5 сакавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у электрасталеплавільным цэху №1 Беларускага металургічнага заводу (Жлобін, вул. Прамысловая).
Калі яны прыбылі на месца, то пабачылі моцнае задымленне ў кабельным тунэлі, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Пажар ліквідавалі. Пацярпелых няма. Пашкоджаныя 30600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. У выніку спынілі тэхналагічны працэс выплаўлення сталі. Прычына пажару высвятляецца.
НМ, belsat.eu