Праз каронавірус у Кіеве спыняюць усе пасажырскія перавозкі

Дэзынфекцыя грамадскага транспарту ў сувязі з распаўсюдам каронавіруса. Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

У сталіцы Украіны з нядзелі, 22 сакавіка, спыняюць усе пасажырскія перавозкі пра эпідэмію каронавіруса. Пра гэта паведаміў у Facebook міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Кіеў спыняе пасажырскія перавозкі, акрамя працаўнікоў экстраных службаў аптэк і харчовых крамаў. З нядзелі», – напісаў кіраўнік МУС у каментарах да сваёй публікацыі.

Праз каронавірус улады Кіева абмяжоўваюць уезд і выезд з гораду

Раней ён жа выступіў за тэрміновае ўвядзенне ў краіне жорсткага «татальнага» каранціну, каб «выйграць час, каб зараз не падвяргаліся хваробе як мага больш украінцаў».

Паводле апошніх звестак, ва Украіне зафіксавалі 41 выпадак заражэння каронавіруса COVID-19. Ад ускладненняў, выкліканых інфекцыяй, памерлі тры чалавекі. Праз COVID-19 уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Кіеве, Днепрапятроўскай, Цярнопальскай і Івана-Франкоўскай вобласцях.

Да 3 красавіка дзейнічае агульнанацыянальны каранцін.

МГ belsat.eu

Hавiны