Праз каронавірус палова гульцоў ФК «Івацэвічы» не паехалі ў Баранавічы. У выніку каманда прайграла 1:9


Галоўны трэнер каманды другой футбольнай лігі Беларусі «Івацэвічы» Дзмітрый Абакумаў распавёў выданню by.tribuna.com піша, як эпідэмія каронавіруса паўплывала на футбольны чэмпіянтат.

2 траўня «Івацэвічы» ў выязным матчы прайгралі клубу «Баранавічы» з лікам 1:9. Галоўны трэнер «Івацэвічаў» Дзмітрый Абакумаў патлумачыў разгром тым, што ягоная каманда не змагла прывезці наймацнейшы склад у Баранавічы.

Hавiны
У трэнера ФК «Баранавічы» – двухбаковая пнеўманія. Але 2 траўня каманда гуляе новы матч
2020.05.01 13:54

«Не паехала большая частка гульцоў на гульню, бо ў трэнера «Баранавічаў» выявілі вірус… Вось і ўсё. Гэта значыць тыя людзі, якія трэнаваліся, яны не змаглі паехаць», – заявіў ён.

Абакумаў падкрэсліў, што ў Баранавічах успышка каронавіруса і шмат хто з футбалістаў пра гэта ведаў. «Як іх прымусіць ехаць, калі шмат у каго сям’і – бабулі, дзядулі?» – дадаў ён. У выніку гульцы самі адмовіліся ехаць у Баранавічы. «Мы ў апошні момант хацелі перанесці матч, але было як бы позна, таму… Калі не прыедзеш, прадугледжаны штраф. Прыйшлося ехаць незразумела якім складам», – канстатуе трэнер.

Абакумаў дадае, што і яму самому было страшна ехаць у Баранавічы.

На думку Абакумава, футбольны чэмпіянат у Беларусі трэба спыняць, бо людзі цяпер думаюць не пра спорт, а пра здароўя.

«Па мне трэба спыняць, таму што цяпер з кожным разам усё горш і горш. У першым крузе «Баранавічы» ўсе матчы гуляюць дома, і цяпер усе будуць туды ехаць. А як? Гэта, думаю, не адзінкавы выпадак, таму што некаторыя каманды адмовяцца ехаць», – кажа ён.

Фота
Рэжым узмоцненага кантролю ў Баранавічах. ФОТА
2020.04.25 17:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў