У трэнера ФК «Баранавічы» – двухбаковая пнеўманія. Але 2 траўня каманда гуляе новы матч


Ілля Пацэвіч.
Фота: by.tribuna.com

У футбольным клубе «Баранавічы» ёсць хворыя з двухбаковай пнеўманіяй, характэрнай для каронавіруса. Нягледзячы на гэта, клуб рыхтуецца да новага матчу.

Пра тое, што ў трэнера брамнікаў «Баранавічаў» 31-гадовага Іллі Пацэвіча двухбаковая пнеўманія, паведамляе Tribuna са спасылкай на прадстаўнікоў каманды. Апошні раз з камандай ён быў 25 красавіка.

Hавiны
«Перад кожнаю гульнёю некалькі тэстаў на каронавірус». Як праходзіць чэмпіянат па футболе
2020.03.30 18:31

Пацэвіч здаў тэст на каронавірус, але ягоны вынік пакуль невядомы, адзначыў галоўны трэнер Андрэй Хлебасалоў. Паводле дырэктара клуба Аляксандра Зотава, трэнер брамнікаў зараз знаходзіцца ў больніцы.

«Кажа, што ўсё нармальна: тэмпература нармальная, яны сябе адчуваюць нармальна, што ён, што яго мама», – заявіў Зотаў.

Ён таксама адзначыў, што ў камандзе ўсе астатнія здаровыя. Хоць, паводле звестак belsat.eu, ёсць прынамсі яшчэ адзін хворы сярод футбалістаў. Імя і прозвішча яго ёсць у рэдакцыі.

Hавiны
Пагоршыўся стан інфікаванага COVID-19 хакеіста з каманды Лукашэнкі
2020.04.30 18:59

Тым не менш, на 2 траўня «Баранавічы» правядуць удома чарговы матч – з суседнімі «Івацэвічамі». І хоць баранавіцкія гарадскія ўлады скасавалі ўсе масавыя падзеі ў горадзе, суботнюю сустрэчу пакуль ніхто не адмяняў.

Як адзначае кіраўнік аддзелу спорту і адукацыі Баранавіцкага гарвыканкаму Сяргей Піваш, футбольныя матчы – гэта не яго зона адказнасці. Іх правядзенне рэгулюе Беларуская федэрацыя футболу. Там, паводле Аляксандра Зотава, ведаюць пра хваробу трэнера.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў