«Ежедневник» абвесціў пра часовую змену канцэпцыі праз арышт свайго галоўнага рэдактара Сяргея Сацука.
У заяве рэдакцыі адзначаецца, што спачатку ў журналістаў была надзея, што галоўнага рэдактара Сяргея Сацука хутка выпусцяць. Але з 27 сакавіка ён быў змешчаны пад арышт, у доме Сацука прайшоў ператрус і была канфіскаваная ўся камп’ютарная тэхніка, уключаючы планшэт унука.
«Ператрус прайшоў і ў рэдакцыі «Ежедневніка», практычныя ўсе ягоныя працаўнікі былі выкліканыя на допыты ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. У сувязі з гэтым рэдакцыя «Ежедневніка» абʼяўляе аб часовай змене канцэпцыі.
З гэтага часу на партале будзе публікавацца толькі інфармацыя (уласныя матэрыялы і матэрыялы іншых СМІ), якія адносяцца да «Справы Сяргея Сацука». Усе яны будуць сабраныя ў адмысловым раздзеле, у якім мы будзем старанна і падрабязна фіксаваць ход гэтай справы», – адзначаецца ў заяве рэдакцыі.
КА belsat.eu