Правілы гандлю, а таксама спіс дазволеных тавараў, якія можна прадаваць па-за гандлёвымі аб’ектамі, а галоўным чынам у інтэрнэце, будуць змененыя. З новаўвядзеннямі можна пазнаёміцца на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Да 28 верасня ў справе праекту пастановы можна ўносіць заўвагі і прапановы. Міністэрства прапануе забарону продажу па-за гандлёвымі аб’ектамі піва, іншых слаба алкагольных напояў. У пералік забароненых трапляюць тытунёвыя вырабы, лекі, манеты з каштоўных металаў, а таксама мерныя зліткі золата і піратэхнічныя вырабы, зброя.
У той жа час прапаноўваецца выключыць са спісу харчовую прадукцыю, прызначаную для спартовага харчавання.
СК, belsat.eu