Праваслаўны святар паручыўся за палітычнага вязня Лосіка


Жыццё і здароўе Ігара Лосіка – у небяспецы.

Вядомы праваслаўны місіянер і блогер Аляксандр Кухта, аўтар YouTube-каналу «Batushka ответит», далучыўся да акцыі ратавання Ігара Лосіка, жыццё і здароўе якога праз галадаванне, якое палітычны вязень трымае ўжо 36 дзён, застаецца ў небяспецы.

Аляксандр Кухта асабіста паручыўся за Ігара Лосіка згодна з арт. 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Ён напісаў пра гэта ў сябе ў Facebook і запрашае іншых святароў таксама паручыцца за Ігара.

«Я не ведаю Ігара. І я не ведаю, ці спрацуе мая авантура наагул. Магчыма, ці Ігар, ці дзяржава адмовяцца ад гэтага кампрамісу. Але я не хачу, каб з дурасці памёр чалавек, а ягоная сям’я асірацела. Таму сёння я падаў у Следчы камітэт хадайніцтва, каб мяне прызналі ягоным паручальнікам. Калі гэты план спрацуе, то Ігар паедзе дадому і пачне есці. А далей я ўскладаю надзеі на Бога», – напісаў святар.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў