Правааборонцы патрабуюць даследваць катаванні ў адносінах да Вольгі Хіжанковай


Юрысты спасылаюцца на публікацыі ў СМІ, паказваюць на храналогію пераследу і катаванні ў дачыненні да Вольгі.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі падаў заяву ў пракуратуру горада Менска з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку па фактах катаванняў у дачыненні да Вольгі Хіжынковай і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Вольга Хіжынкова.
Фота: instagram.com/volgena

Юрысты спасылаюцца на публікацыі ў СМІ, паказваюць на храналогію пераследу і катаванні ў дачыненні да Вольгі. Неаказанне медычнай дапамогі, холад у камеры, а таксама знаходжанне без зубной пасты, шчотак, ручнікоў і зменнай бялізны 4 дні з моманту затрымання, толькі частка таго, у якіх умовах знаходзіцца Вольга на Акрэсціна.

Праваабаронцы патрабуюць ад пракуратуры наведаць Вольгу, а таксама запатрабаваць запісы відэакамер з калідораў і камеры, дзе Хіжынкова знаходзілася і знаходзіцца, запатрабаваць звесткі аб аказанні медыцынскай дапамогі.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі заклікае сведак і пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў звяртацца для дакументавання і далейшага аналізу таго, што адбываецца падчас пратэстаў.

«Міс Беларусь – 2008» і былога прэс-сакратара футбольнага клуба «Дынама» (Брэст) Вольгу Хіжынкову затрымалі ў цэнтры Менска 8 лістапада, калі ў горадзе праходзіў марш пратэсту. 11 лістапада суд Заводскага раёна сталіцы арыштаваў яе на 12 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў ёй яшчэ 15 сутак – за ўдзел у акцыі 11 кастрычніка. 26 лістапада рашэннем суда Хіжынкова ізноў была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яе судзілі па артыкуле 23.34 КаАП у трэці раз.

Чакалася, што чарговыя 15 сутак будуць адлічвацца з 26 лістапада, а арышт Хіжынковай працягнецца на шэсць сутак даўжэй – і замест 5 снежня яна выйдзе на волю 11 снежня, аднак гэтага не адбылося.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў