Пратэсты ў Казахстане: больш за сотню затрыманых


У горадах Алматы, Нур-Султан і Шымкент сотні чалавек выйшлі на акцыі пратэсту: яны заклікалі да байкоту выбараў прэзідэнта Казахстану, бо лічаць іх несправядлівымі, а вынік – прадвызначаным. Пра гэта паведамляе azattyq.org.

Дэманстранты ў горадзе Алматы скандавалі «Байкот!» і «Паліцыя з народам». Паліцыянты, у тым ліку байцы спецпадраздзяленняў, груба затрымлівалі ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту і запіхвалі іх у аўтазакі. Затрыманыя больш за 100 удзельнікаў акцыі, пішуць СМІ.

Разгон пратэстаў у горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Mariya Gordeyeva
Затрыманні ў горадзе Алматы. Крыніца – EUTERS/Mariya Gordeyeva

Сілавікі затрымалі не толькі пратэстоўцаў, але таксама журналістаў (у тым ліку карэспандэнта AFP Крыса Рыклтана) і праваабаронцаў.

Затрыманні ў горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Mariya Gordeyeva
Затрыманні ў горадзе Алматы. Крыніца – REUTERS/Mariya Gordeyeva

У Нур-Султану на пратэсты выйшлі некалькі сотняў грамадзянаў, патрабуючы правядзення сумленных выбараў. Людзі скандавалі «Алга, Казахстан!», «Бостандык!» («Свабода!»). Дэманстрантаў блакавалі сілавікі, пачаліся затрыманні.

https://www.facebook.com/100005639267279/videos/1097873413743957/

Затрымання каля 20 чалавек прайшлі і ў Шымкенце. Тут людзі нічога не скандавалі, аднак паліцэйскія ўсе роўна заштурхалі іх у машыны.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Марат Кажаеў паведаміў, што агулам за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах у краіне затрыманыя каля сотні чалавек.

***

У Казахстане 9 чэрвеня адбываюцца датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы. Бясспрэчным фаварытам з’яўляецца выканаўца абавязкаў прэзідэнта Касым-Жамарт Такаеў, які замяніў на пасадзе кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева. На думку шэрагу палітолагаў, перамога Такаева не выклікае сумневаў, а галоўная інтрыга ў тым, хто зойме другое месца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў