Пратэсты праз смерць Джорджа Флойда перакінуліся з ЗША ў Еўропу


У шэрагу гарадоў ЗША працягнуліся антырасісцкія акцыі пратэстаў, выкліканыя смерцю афраамерыканца Джорджа Флойда. Шматтысячныя акцыі адбыліся і ў Еўропе, піша DW.com.

Дзясяткі тысячаў чалавек выйшлі на мірны пратэст у Х’юстане, дзе раней жыў памерлы Джордж Флойд. Дэманстрацыі адбыліся ў Лос-Анджэлесе, Філадэльфіі, Чыкага і Нью-Ёрку. У амерыканскай сталіцы сотні асобаў сабраліся каля Белага дому.

Шматтысячная акцыя пратэсту супраць паліцэйскага гвалту адбылася ў Парыжы. Людзі трымалі ў руках плакаты з надпісам «Black lives matter» ( «Жыццё чорных важнае»), а таксама з фразай «Я не магу дыхаць», якую паўтараў Флойд перад смерцю. Акцыі пратэсту ў Францыі выкліканыя новымі медычнымі справаздачамі аб прычынах смерці цемнаскурага Адама Траорэ ў 2016 годзе.

Джордж Флойд загінуў 25 траўня пасля таго, як паліцэйскі душыў яго каленам падчас затрымання. Паліцэйскага арыштавалі і абвінавацілі ў забойстве па неасцярожнасці. Гэтая трагедыя, якая адбылася ў Мінеапалісе, выклікала хвалю пратэстаў у Злучаных Штатах. Дэманстрацыі перараслі ў закалоты і сутыкненні з паліцыяй.

Аб’ектыў
Закалоты ў ЗША
2020.06.01 22:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў