Прадстаўнік ДНР Аляксандр Жучкоўскі адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра тое, што Украіна ваюе за незалежнасць. У сваім Вконтакте адзін з аўтараў прапагандыстскага рэсурсу «Спутнік і пагром», які заблакавалі ў Беларусі за экстрэмісцкія артыкулы, напісаў, што кіраўнік Беларусі знахабіўся і яму трэба ехаць да Януковіча ў Растоў.
«Лукашэнка, вядома, знахабіўся ўшчэнт, пара ўжо дзядулі на супакой у Растоў, да свайго сябра Януковічу гарэлку піць. Была б Расея нармальнай такой дзяржавай тыпу ЗША – даўно б ужо ўчыніла там рускі майдан і паставіла нашага хлопца ў Менску (які праз пару гадкоў папрасіўся б у склад вялікай Расеі). Усё лепш, чым потым у катлы заганяць беларускіх братушак. З украінскімі сепаратыстамі дамовіцца ўжо наўрад ці атрымаецца, за Поўдзень Расеі яшчэ паваяваць прыйдзецца, а ў беларускіх сепаратыстаў яшчэ ёсць час пакаяцца і аддаць рускім акупаваныя з 1991 года тэрыторыі», – заявіў Жучкоўскі.
Чытайце таксама >>>
Аляксандр Жучкоўскі – нацыяналіст з Пецярбурга, паплечнік Ігара Стралкова і Аляксандра Барадая, супрацоўнікаў ФСБ, расейскіх стваральнікаў ДНР.
Сам Жучкоўскі называе сябе «каардынатарам негуманітарнай дапамогі», у вайне на Данбасе ўдзельнічае з 2014 года. Яго дасведчанасць, сувязі, а таксама частасць цытавання ў расейскіх СМІ па пытаннях вайсковай і эканамічнай абстаноўкі ў зоне АТО дазваляюць судзіць пра яго, як пра расейскага куратара ДНР.
Раней ён «праславіўся» заявай, што «Украіну і ўкраінцаў неабходна знішчаць».
паводле belaruspatisan.org