ВУП Беларусі скараціўся на на 1,9 %, прамысловая вытворчасць – на 5,8 %

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені 2020 года знізіўся на 1,9 % у параўнанні са студзенем 2019 года, паведамляе TUT.by. Прамысловая вытворчасць у Беларусі скарацілася на 5,8 %.

У студзені ВУП у бягучых цэнах склаў 10,4 мільярдаў рублёў. Раней прэм’ер-міністр Сяргей Румас папярэджваў, што ВУП Беларусі ў студзені скараціцца праз праблемы з нафтахіміяй і вытворчасцю калійных угнаенняў.

Паводле Белстату, у студзені 2020 года аб’ём прамысловай вытворчасці склаў 94,2 % ад узроўню студзеня 2019 года (скарачэнне – 5,8 %). У бягучых цэнах аб’ем вытворчасці склаў 8,5 мільярдаў рублёў.

Скарачэнне вытворчасці ў горназдабыўнай прамысловасці склала 3,6 %, у апрацоўчай прамысловасці – 5%, у галіне забеспячэння электраэнергіяй, газам, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 10,5 %. Толькі ў галіне «водазабеспячэнне, збор, апрацаванне і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» назіраецца рост у памеры 1,1 %.

Адначасова сельскагаспадарчая вытворчасць у студзені 2020 года вырасла на 4,5 %. Вытворчасць прадукцыі ў бягучых цэнах склала 957,3 мільёнаў рублёў. У тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 924 мільёнаў рублёў, ці ў супастаўных цэнах на 4,9 % больш, чым у адпаведным месяцы папярэдняга года.

ВУП выйшаў з-пад кантролю ўраду

ІІ belsat.eu

Hавiны