Пракуратура прыпыніла работы на Вайсковых могілках


Пракуратура Менску накіравала афіцыйныя лісты ў Міністэрства культуры і Менгарвыканкам з прапановай забяспечыць выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, а таксама правесці добраўпарадкаванне і аднаўленне элементаў гісторыка-культурнай спадчыны ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Намеснік кіраўніка аддзелу інфармацыі Генпракуратуры Дзмітрый Брылёў паведаміў радыё «Свабода», што працы па добраўпарадкаванні на Вайсковых могілках ужо прыпыненыя.

«У Менгарвыканкам і Мінкульт накіраваныя два акты пракурорскага рэагавання», – дадаў Дзмітрый Брылёў.

З пачатку чэрвеня спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання распачаў добраўпарадкаванне Вайсковых могілак. У яе межах камунальнікі зруйнавалі дзясяткі ўнікальных агароджаў.

Камунальнікі кажуць што зносяць толькі занядбаныя помнікі або тыя, якія або тыя, якія просяць замяніць сваякі памерлых.

У межах добраўпарадкавання камунальнікі зносяць старыя крыжы і надмагіллі. На іх месца ўсталёўваюць аднолькавыя невялічкія пліты – так званыя «надгалоўнікі». Фота – радыё «Свабода»

Дэмантаж адбываўся без узгаднення з Мінкультам.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова – адныя з самых старых у Менску. Першыя згадкі пра іх адносяцца да 1840 году, асвячэнне могілак адбылося ў 1895 годзе. Маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ДД

Стужка навінаў