Прагулкі ў цэнтры: жаночыя маршы змянілі фармат

3 кастрычніка ў Менску, упершыню пасля прэзідэнцкіх выбараў, жаночы марш пройдзе ў новым фармаце. Удзельніц акцыі заклікалі выходзіць у цэнтры Менску, не збірацца вялікімі групамі, а гуляць цягам 2 гадзінаў ад ГУМу да ЦУМу.

Змена фармату жаночага маршу стала адказам на ўжыванне сілы супраць удзельніц жаночых маршаў.

Кветкавы марш жанчын у Менску. Акцыя адрозніваецца ад папярэдніх традыцыйных суботніх шэсцяў тым, што яе ўдзельніцы не ходзяць вялікай калонай, а размяркоўваюцца паміж ЦУМам і ГУМам невялікімі групамі.

Кветкавы марш
Кветкавы марш жанчын у Менску. Акцыя адрозніваецца ад папярэдніх традыцыйных суботніх шэсцяў тым, што яе ўдзельніцы не ходзяць вялікай калонай, а размяркоўваюцца паміж ЦУМам і ГУМам невялікімі групамі. 3 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

15:30. У цэнтры Мінска гуляюць жанчыны з кветкамі ў руках. На вуліцах шмат міліцыі, але пакуль нікога не чапаюць.

З 15 жніўня кожную суботу ў Менску беларускі выходзілі на жаночы марш супраць міліцэйскага сваволля і на знак салідарнасці з усімі хто прагне пераменаў у краіне. Калі першапачаткова міліцыянты ніяк не рэагавалі на жаночыя акцыі, то пачынаючы з сярэдзіны верасня ўдзельніц акцыяў пачалі затрымліваць і караць соднямі арышту.

У мінулую суботу 26 верасня, паводле МУС, былі затрыманыя 150 чалавек, у тым ліку журналісты.

Hавiны
«Рэпетыцыя народнай інаўгурацыі». Затрыманні на жаночым маршы ў Менску
2020.09.26 15:06

AA belsat.eu

Стужка навінаў