У інтэрнэце галасуюць за беларускамоўнага каментатара фінальнага матчу Еўра-2016.
Цяпер у галасаванні «Белтэлерадыёкампаніі» лідаруе Павел Баранаў. Калі ён пераможа, матч будзе каментавацца па-беларуску.
Ужо прагаласавала амаль 8 тысяч чалавек. Пакуль што адрыў Баранава ад іншых даволі значны – за яго аддалі 41.3 % галасоў.
На другім месцы Дзмітрый Герчыкаў.
ДР belsat.eu