Польшча мае намер пабудаваць атамную электрастанцыю


Міністр энергетыкі Польшчы Кшыштаф Тхужэўскі паведаміў, што ў краіне вядзецца падрыхтоўка да будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Памор’і. У эфіры Польскага Радыё міністр адзначыў, што па гэтым пытанні цяпер улады кансультуюцца з мясцовай грамадскасцю.

«Інвестыцыйны цыкл атамнай электрастанцыі доўжыцца каля 10 гадоў, але перад гэтым некалькі гадоў ідуць падрыхтоўчыя працы. Мы ўжо многія рэчы зрабілі. Створана акцыянернае таварыства PGE EJ 1, якое займаецца падрыхтоўкай, ужо вызначаны месцы ў рэгіёне Паморʼя, мясцовая грамадскасць у гэтых месцах ужо практычна падрыхтаваная да такога будаўніцтва. Яе прадстаўнікі азнаёміліся з працай атамных электрастанцыяў у іншых месцах, і ў выніку мы атрымалі грамадскае згоду на будаўніцтва», – сказаў міністр.

Кшыштаф Тхужэўскі падкрэсліў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі каштуе даражэй, чым звычайнай. Разам з гэтым яна патрабуе менш паліва і абыходзіцца танней у эксплуатацыі, чым, да прыкладу, вугальная электрастанцыя.

Польскі ўрад плануе завяршыць будаўніцтва АЭС да 2033 года.

Hавiны
Ці Лукашэнка дамовіцца з новым прэзідэнтам Літвы па БелАЭС?
2019.05.11 09:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў