Першы тэст канцлеркі Нямеччыны на Covid-19 негатыўны


Першы тэст на каронавірус, які здавала Ангела Мэркель, паказаў адсутнасць віруса. Але дадзеныя будуць лічыцца дакладнымі толькі пасля ўсіх даследаванняў, паведамляе DW.com.

Ангела Мэркель атрымала першы рэзультат на каронавірус. Вынікі паказалі, што вірусу ў яе няма.

«Вынік сённяшняга тэсту – адмоўны. Далейшыя тэсты будуць праведзены на працягу наступных некалькіх дзён», – адзначыў афіцыйны прадстаўнік федэральнага ўраду Штэфен Зайберт, дадаючы, што Мэркель «пачувае сябе добра».

З 22 сакавіка Ангела Мэркель знаходзіцца пад хатнім каранцінам. Паведамляецца, што яна камунікавала з інфікаваным лекарам, які рабіў ёй прышчэпку. Кіраўніца Нямеччыны ў экстраных выпадках кіруе кабінетам міністраў па тэлефоне.

Hавiны
«Згубілі тэст на каронавірус, запэўнівалі, што здаровая». Блогерку Насту Захарэвіч 9 дзён пераконвалі, што тэст адмоўны
2020.03.23 18:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў