Перамовы Беларусі і Расеі аб тарыфе на транзіт нафты праваліліся


Мозырскі НПЗ.
Фота: Vasily Fedosenko/Reuters

Менск і Масква не дамовіліся па тарыфах на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў праз Беларусь, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРТ), піша БелТА. Перамовы працягнуцца. На афіцыйным сайце МАРТ няма ні слова пра вынікі перамоваў.

«У прыватнасці, у жніўні мы дамовіліся, што паглядзім фактычныя аб’ёмы транспартавання ў 2019 годзе і сумы выручкі, недаатрыманай ААТ «Гомельтранснефть Дружба» у мінулым годзе ў сувязі з памяншэннем абʼёмаў транспартавання, і ўлічым гэта на 2020 год. Таму было прапанавана павысіць тарыф на інфляцыйны складнік [на 3,8 % як гэта прадугледжана методыкай], а таксама на недаатрыманы абʼём выручкі, каб кампенсаваць яго сёлета», – паведаміла БелТА ананімная крыніца з МАРТ.

Паводле прадстаўніка беларускага ведамства, «узніклі пэўныя пытанні па разліках, праведзеных ААТ «Гомельтранснефть Дружба».

Беларусь прапаноўвала павялічыць тарыф на транзіт расейскай нафты ў 2020 годзе на 16,6 %. Кіраўніцтва расейскай кампаніі «Транснефть» паведамляла, што не пагаджаецца на беларускаю прапанову па павышэнню тарыфу.

Hавiны
Мазырскі НПЗ надалей без нафты, мінімальныя пастаўкі сыравіны ідуць толькі на «Нафтан»
2020.01.13 13:21

Пытаннямі тарыфаў у Расеі займаецца Федэральная антыманапольная служба (ФАС), а ў Беларусі – МАРТ. Актуальная методыка прадугледжвае, што пытанні аб памеры тарыфаў на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў маюць быць вырашаныя ФАС і МАРТ не пазней 15 студзеня. Калі зрабіць гэтага не атрымаецца, рашэнне будзе прынятае да 1 лютага. Тарыфы індэксуюцца зыходзячы з сярэднегадавога індэкса спажывецкіх коштаў на 2020 год (3,8 %), усталяванага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Расейскай Федэрацыі, павялічанага не больш чымся на 3 працэнтныя пункты то бок да 6,8 %.

Нагадаем, што з пачаткам 2020 года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў