Пераапранутыя ў Калядных дзядоў гарадзенскія паштальёны патрапілі пад праліўны дождж


Працаўнікі дзяржаўных арганізацыяў бяруць у удзел у штогадовым шэсці Калядных дзядоў у Горадні. 14 снежня 2019 года. Фота – «Белсат»

У Горадні прайшло традыцыйнае святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і іншых фантастычных персанажаў. Замест снегу ўдзельнікаў акцыі сустрэў дождж як з вядра.

Імпрэза ўжо стала традыцыйнай для Горадні: у казачныя строі пераапранаюцца працаўнікі пераважна дзяржаўных арганізацыяў – ад Міністэрства надзвычайных сітуацыяў да Белпошты ды хакейнага клубу «Нёман».

Сёлета шэсце суправаджаў духавы аркестр.

Частка Калядных дзядоў са Снягуркамі праехалі падчас параду на аўтах. Фота – «Белсат»

Разам з гарадзенцамі на акцыі прысутнічалі госці гораду. У Гарадзенскім аблвыканкаме паведамлялі, што ў гэтыя выходныя прыезд у Горадню запланавалі каля 2500 замежнікаў.

На свяце не было звычайных для масавых імпрэзаў металашукальнікаў, а большасць міліцыянтаў былі апранутыя ў цывільнае. Аднак у натоўпе нехта з дзяцей усё адно перапытаў: «Мама, а Дзеда Мароза арыштоўваць будуць?»

АК/ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары