У Менску пенсіянеры выйшлі на традыцыйны Марш мудрасці. Удзельнікі акцыі сабраліся каля заходняга рынку, паведамляе карэспандэнт «Белсату».
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на Марш мудрасці каля заходняга рынку ў Менску. Але акцыя не адбылася. На вуліцы вельмі слізка. Мокры снег з дажджом зрабіў перасоўванне па ходніках складаным. Таму пенсіянеры вырашылі не рызыкаваць сваім здароўем.
Традыцыйна ў панядзелкі пенсіянеры ладзяць Маршы мудрасці. Галоўнае патрабаванне мітынгоўцаў – спыненне гвалту, адстаўка Лукашэнкі.
Апошнія два тыдні сілавікі імкнуліся не даць сабрацца пенсіянерам у калону і зладзіць шэсце. Удзельнікаў акцыі таксама пачалі затрымліваць і складаць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
СК belsat.eu