Пажар у чарнобыльскай зоне: улады сцвярджаюць, што радыяцыйны фон не змяніўся


Міністэрства надзвычайных сітуацыяў заяўляе пра ліквідацыю вялікага ляснога пажару ў Хойніцкім раёне. Улады сцвярджаюць, што радыяцыйны фон праз пажар не змяніўся.

Пажар распачаўся 12 верасня а 13:34 каля вёскі Ломыш Хойніцкага раёну Гомельшчыны. Пажар ахапіў тэрыторыю памерам у 50 гектараў.

У ліквідацыі пажару задзейнічалі 53 адзінкі тэхнікі і 283 чалавек. А 06:00 13 верасня пажар лакалізавалі, а 10:40 – ліквідавалі.

Пажар у Хойніцкім раёне. Фота – gomel.mchs.gov.by

«Паводле звестак дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Рэспублікі Беларусь, змены радыяцыйнага фону на тэрыторыі Беларусі не адбылося. Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі таксама праведзеныя дадатковыя замеры ў горадзе Хойнікі, радыяцыйны фон не змяніўся», – паведамляецца на сайце МНС Беларусі.

Нагадаем, Хойніцкі раён Гомельскай вобласці больш за астатнія пацярпеў у выніку аварыі на ЧАЭС. Частка тэрыторыяў трапіла ў гэтак званую зону адчужэння, тысячы людзей былі прымусова адселеныя.

Фота
Пажар у Чарнобыльскай зоне: жанчына падпаліла траву, каб адпомсціць працадаўцам
2019.09.13 12:50

13 верасня таксама быў ліквідаваны лясны пажар у Столінскім раёне Берасцейшчыны. Агулам пажар ахапіў каля 90 гектараў. У ліквідацыі надзвычайнага здарэння задзейнічалі 35 адзінак тэхнікі і 196 чалавек.

Hавiны
«Радыяцыя – фігня ў параўнанні з сістэмаю». Як жывуць Хойнікі праз 33 гады пасля чарнобыльскай катастрофы
2019.04.26 13:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў